Ізраіль за суткі эвакуіруе ўсіх жыхароў ля мяжы сектара Газа. Да мяжы сцягнутая бранятэхніка
Улады Ізраіля маюць намер эвакуіраваць усіх жыхароў тэрыторый, якія мяжуюць з сектарам Газа, на працягу 24 гадзін, піша «Медуза» са спасылкай на каментар прадстаўніка ЦАХАЛ Даніэля Хагары выданню Haaretz.
08.10.2023 / 12:15
Завалы будынка праз дзень пасля таго, як у яго патрапіла ракета, выпушчаная з сектара Газа, Тэль-Авіў, Ізраіль, 8 кастрычніка 2023 г. Фота: Oded Balilty / AP Photo
Хагары таксама паведаміў аб баях, якія працягваюцца ў Кфар-Аза. Паводле яго слоў, у гэтым горадзе баевікі ўтрымліваюць закладнікаў.
Раней прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што ЦАХАЛ пачынае рыхтавацца да наступальнай аперацыі, якая будзе працягвацца да поўнага знішчэння ваеннага патэнцыялу ХАМАС. Напярэдадні сталі зʼяўляцца паведамленні аб перакідванні цяжкай бранятэхнікі войска Ізраіля да мяжы з сектарам Газа.
Чытайце таксама:
Кабінет бяспекі Ізраіля ўхваліў знішчэнне ваеннага і ўрадавага патэнцыялу ХАМАС — Нетаньяху