Іран адмаўляе дачыненне да планавання нападу на Ізраіль

«Мы рашуча выступаем у падтрымку Палесціны, аднак мы не ўдзельнічаем у мерах у адказ», — заявілі ў пастаянным прадстаўніцтве Ірана ў ААН.

09.10.2023 / 07:12

Палесцінскі баевікі запускаюць з Газы ракеты ў бок Ізраіля. Фота: Hatem Moussa / AP Photo

Прадстаўніцтва Ірана пры ААН адхіліла паведамленні аб тым, што Тэгеран браў удзел у планаванні нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль, піша Бі-бі-сі.

«Мы рашуча выступаем у падтрымку Палесціны, аднак мы не ўдзельнічаем у мерах у адказ Палесціны, бо гэтыя рашэнні прымаюцца выключна самой Палесцінай», — заявілі ў пастаянным прадстаўніцтве.

Раней выданне Wall Street Journal паведаміла са спасылкай на высокапастаўленых чальцоў палестынскай групоўкі ХАМАС і ліванскага руху «Хезбала», што іранскія чыноўнікі нібыта далі зялёнае святло для пачатку нападу падчас сустрэчы з баевікамі ў Бейруце на мінулым тыдні.

На сустрэчы ў Бейруце прысутнічалі афіцэры Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, сцвярджае WSJ — яны працавалі над планам аперацыі разам з ХАМАС са жніўня.

У місіі Ірана таксама дадалі, што тое, што адбылося «ўяўляе сабой цалкам законную абарону ад сямі дзесяцігоддзяў дэспатычнай акупацыі».

«Яны спрабуюць апраўдаць свой правал і спісаць яго на разведвальную моц і аператыўнае планаванне Ірана», — дадалі ў прадстаўніцтве.

Чытайце таксама:

Палесцінскія баевікі заявілі, што захапілі ў палон больш за 130 ізраільцян

ААН: Сектар Газа можа застацца без электрычнасці праз некалькі дзён

Кроў і агонь. Страшныя ФОТЫ з Ізраіля і Газы

Другі дзень палесціна-ізраільскага канфлікту: амаль тысяча загінулых і тысячы параненых

240 целаў знойдзеныя на месцы правядзення музычнага фестывалю пасля рэйду палесцінцаў — СМІ

Nashaniva.com