Чэмпіянат Еўропы па футболе — 2032 пройдзе ў Італіі і Турцыі
Афіцыйна пра гаспадыняў першынства паведамяць заўтра.
09.10.2023 / 12:31
Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2032 годзе пройдзе ў Італіі і Турцыі, паведаміў футбольны журналіст Нікола Скіра ў сваім твітары.
Афіцыйна пра гэта будзе паведамлена заўтра, але сумесная заяўка Італіі і Турцыі на правядзенне Еўра-2032 фактычна адзіная.
Цікава, што заяўку на правядзенне чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2032 годзе ў сакавіку гэтага года падавала Расія. Цікава, на што яна разлічвала, улічваючы, што пасля шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскія зборныя і клубы выключаныя са спаборніцтваў.
Таксама заўтра будзе афіцыйна абвешчана, што Еўра-2028 пройдзе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі.
У Італіі чэмпіянат Еўропы праходзіў у 1968 і 1980 гадах, у Англіі ў 1996-м. У Турцыі і Ірландыі галоўнае еўрапейскае першынство не праводзілася.
Чытайце таксама:
Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе на тэрыторыі пяці асацыяцый
Чэмпіянат свету па футболе 2030 года ўпершыню пройдзе на трох кантынентах