Грушы, запечаныя з мёдам і арэхамі
Смачны і лёгкі восеньскі дэсерт з усяго чатырох прадуктаў. Рэцэпт і сакрэты гатавання.
15.10.2023 / 14:22
Фота: «Наша Ніва»
Каб прыгатаваць грушы, фаршыраваныя мёдам і арэхамі, спатрэбіцца:
- 2 вялікія саспелыя грушы
- 1/4 чайнай лыжкі молатай карыцы
- 2 чайныя лыжкі мёду
- 1/4 шклянкі здробненых грэцкіх арэхаў
- ёгурт — па жаданні
Як гатаваць:
- Разагрэйце духоўку да 180˚С.
- Разрэжце грушы напалову, выражце з сярэдзіны семечкі і выкладзіце палавінкі садавіны на бляху, засланую фольгай.
- Пасыпце грушы карыцай, зверху пакладзіце грэцкія арэхі і змажце кожную 1/2 чайнай лыжкі мёду.
- Запякайце ў духоўцы 30 хвілін. Грушы павінны стаць мяккія, але захаваць форму, а арэхі — злёгку закарамелізавацца.
- Дастаньце, дайце трохі астыць і атрымлівайце асалоду! Да стравы можна дадаць ёгурт.
Чытайце таксама:
Што здарыцца з вашым целам, калі штодзень есці грушы