Урад ХАМАС: Праз некалькі гадзін скончыцца паліва для электрастанцыі ў Газе

Ізраіль спыніў пастаўкі электраэнергіі, паліва і вады ў сектар.

11.10.2023 / 09:15

Палесцінцы назіраюць, як шукаюць параненых пад абломкамі разбуранага жылога будынка ў выніку ізраільскага авіяўдару. Фота: Fatima Shbair / AP

Прэс-служба ўрада ХАМАС паведаміла раніцай 11 кастрычніка: у найбліжэйшыя некалькі гадзін скончыцца дызельнае паліва для працы электрастанцыі ў сектары Газы, паведамляе news.co.il.

Ізраіль пасля атакі тэрарыстаў на сваю тэрыторыю, ахвярамі якой сталі больш за 1200 чалавек, спыніў пастаўкі электраэнергіі, паліва і вады ў Газе.

Армія абароны Ізраіля паведаміла, што за апошнія суткі нанесла больш за 450 удараў па пазіцыях ХАМАС у сектары Газа.

«ЦАХАЛ трэці раз за 24 гадзіны працягвае наносіць масіраваныя ўдары па сектары Газа; дзясяткі знішчальнікаў нанеслі больш за 200 удараў па цэлях у Аль-Фуркане. Некаторы час таму дзясяткі знішчальнікаў нанеслі ўдары па больш чым 200 цэлях у Аль-Фуркане», — гаворыцца ў паведамленні.

Аль-Фуркан — раён на поўначы сектара Газа, які ХАМАС выкарыстоўвае для нападаў на Ізраіль.

Чытайце таксама:

Колькасць загінулых у Ізраілі вырасла да 1200

Ізраіль атакаваў дом кіраўніка ваеннага крыла ХАМАС

«Я скажу толькі адно: не трэба». Байдэн папярэдзіў іншыя краіны ад далучэння да вайны супраць Ізраіля

Мы пераходзім у наступ. Газа ніколі не вернецца да таго, што было раней — міністр абароны Ізраіля

На поўдні Ізраіля знайшлі целы забітых ХАМАС 40 дзяцей, некаторыя з іх былі абезгалоўленыя — СМІ

Nashaniva.com