Егіпет адхіліў ідэю стварэння калідораў для бежанцаў з сектара Газа

Матывы Каіра ў тым, каб абараніць «права палесцінцаў адстойваць сваю справу і сваю зямлю».

12.10.2023 / 08:35

Параненага палесцінца дастаўляюць у шпіталь. Фота: Mahmoud Essa / AP

Егіпет абмяркоўваў з ЗША і іншымі краінамі планы па дастаўцы гуманітарнай дапамогі праз мяжу з сектарам Газа, аднак на гэты момант адхіліў любыя меры па стварэнні бяспечных калідораў для бежанцаў, якія пакідаюць рэгіён, паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на Reuters.

Матывы Егіпта ў тым, каб абараніць «права палесцінцаў адстойваць сваю справу і сваю зямлю».

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван 11 кастрычніка паведаміў аб працягу кансультацый з Ізраілем і Егіптам з нагоды перавозкі мірных жыхароў Газы, якія пацярпелі напад з боку ізраільскай арміі.

Тым часам Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) дала справаздачу ноччу аб працягу абстрэлаў пазіцый ХАМАС у сектары Газа.

Пасля нападу баевікоў ХАМАС міністр абароны Ізраіля Яаў Галант аддаў загад аб поўнай блакадзе сектара Газа. Напярэдадні ў рэгіёне праз недахоп паліва спыніла працу адзіная электрастанцыя.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Ізраіля: Кожны член ХАМАС — гэта мярцвяк

Адзіная электрастанцыя сектара Газа спыніла працу

У Ізраілі ў баі з ХАМАС загінула 25-гадовая ўраджэнка Беларусі. Яна працавала ў паліцыі

На фестывалі ў Ізраілі загінула дзяўчына з Бразіліі. Яе родныя баяліся, што на пахаванні будзе мала людзей, і напісалі пра гэта ў сетках. А вось як было

Беларуская прапаганда ўкінула ідэю, што ізраільцянаў хочуць перасяліць ва Украіну

Nashaniva.com