У Ізраілі ў выніку атакі ХАМАС загінуў яшчэ адзін ураджэнец Беларусі
Віталь Карасік працаваў следчым у паліцыі.
12.10.2023 / 08:43
Віталь Карасік. Фота: vk.com / rostov_glavniy
Віталь Карасік загінуў у выніку атакі байцоў ХАМАС на памежныя раёны на поўдні габрэйскай дзяржавы. Сям'я жыла ў Ашкелоне з двума дзецьмі. Віталь Карасік працаваў следчым у паліцыі. Пра гэта расказала ягоная жонка Юлія.
«Мой муж загінуў, абараняючы краіну ад тэрарыстаў», — распавяла Юлія.
Віталь Карасік нарадзіўся ў Магілёве ў верасні 1985 года. Юлія нарадзілася ў Растове-на-Доне 30 жніўня 1985 года. Шмат гадоў таму яны пераехалі ў Ізраіль. Сям'я жыла ў Ашкелоне. Віталь Карасік працаваў следчым аддзела крыміналістыкі Тэль-Авіўскай акругі ў званні сяржанта.
Учора стала вядома пра гібель 25-гадовай ўраджэнкі Рэчыцы Алены Астапенка, якая служыла ў паліцыі і загінула ў баі з баевікамі ХАМАС.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Ізраіля: Кожны член ХАМАС — гэта мярцвяк
У Ізраілі ў баі з ХАМАС загінула 25-гадовая ўраджэнка Беларусі. Яна працавала ў паліцыі
Егіпет адхіліў ідэю стварэння калідораў для бежанцаў з сектара Газа