На Шклоўшчыне прадпрымальны аграном скраў 15 тон угнаенняў

Ён прадаў гэта за 24 тысячы рублёў, а грошы паспеў патраціць.

13.10.2023 / 09:47

Фота: БелТА

У Шклоўскім раёне галоўны аграном скраў звыш 15 т угнаенняў коштам 24 тысяч рублёў, паведамляе БелТА.

34-гадовы мужчына працаваў на адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. 24 красавіка ён даў указанне сваім падначаленым — механізатару і кіроўцу — вывезці са склада прадпрыемства больш за 15 т суперфасфату і выгрузіць на тэрыторыі сялянска-фермерскай гаспадаркі. Пасля ён прадаў яго сялянска-фермерскай гаспадарцы, а грошы патраціў.

Калі ўсё выявілася, палову грошай ён вярнуў падчас папярэдняга следства.

Мужчына знаходзіцца пад вартай.

Чытайце таксама:

У баранавіцкай школе зладзілі паказальны суд над жанчынай, якая скрала мабільнік

Не прайшло і месяца. У Гродне 10-гадовы хлопчык зноў зладзіў паўторны налёт на адну і тую ж краму

Салігорац скраў для жонкі куртку, а той яна не спадабалася

Nashaniva.com