Барэль: Немагчыма перасяліць мільён чалавек за 24 гадзіны
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі пракаментаваў патрабаванне Ізраіля аб эвакуацыі аднаго мільёна чалавек з поўначы сектара Газа. Па яго словах, гэта немагчыма выканаць.
14.10.2023 / 09:09
Фота: Mahmood Essa
Дзясяткі тысяч мірных жыхароў бягуць на поўдзень Газы з учарашняга дня пасля таго, як Ізраіль загадаў пакінуць гэты раён напярэдадні чаканага наземнага наступу, піша Бі-бі-сі.
«Уявіць сабе, што ў такой сітуацыі, як Газа, можна перасяліць мільён чалавек за 24 гадзіны, можна толькі як гуманітарны крызіс», — сказаў Барэль у апошні дзень трохдзённага візіту ў Кітай.
Нягледзячы на еўрапейскую падтрымку, ён таксама папярэдзіў, што Ізраіль абавязаны прытрымлівацца міжнароднага гуманітарнага права ў пытанні абароны мірнага насельніцтва.
«Пазіцыя ясная, — сказаў Барэль. — Як і любое права [дзяржавы на самаабарону], яно мае мяжу. І гэтая мяжа — міжнароднае права».
Чытайце таксама:
«Мы рызыкуем пагоршыць сітуацыю». Павел Дураў патлумачыў, чаму не закрые тэлеграм-канал ХАМАС
Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада