«Не хамили, не оскорбляли, руки, ноги не ломали». Cілавікі затрымалі паэта, а потым ён напісаў пра затрыманне верш
Сілавікі затрымалі паэта Сяргея Суконнага. Відэа яго затрымання размясціў блізкі да ГУБАЗіКа рэсурс.
14.10.2023 / 13:35
Сяргей Суконны
Мужчына расказвае, што 11 ліпеня апублікаваў «няправільны» верш пра Аляксандра Лукашэнку, або публікаваў «неправераныя навіны».
Яму таксама закідаюць, што ён нібыта адміністраваў тэлеграм-канал і 16 груп у Facebook.
Таксама гаворыцца, што Суконны нібыта напісаў доўгі «правільны» верш пра затрыманне:
«Я еще сказать готов про ГУБОПиК пару слов.
Задержание конкретно в целом провели корректно.
Не хамили, не оскорбляли, руки, ноги не ломали.
Провели со мной беседу, что не тем я людям верил.
Может, верил я не тем,
много в мире спорных тем».
Чытайце таксама:
Затрымалі загадчыка аддзялення Віцебскай абласной бальніцы — «Белыя халаты»
«Была шчаслівая пабачыць зоркі і Месяц». Валерыя Касцюгова ў калоніі працуе на швейнай вытворчасці
Гомельскага журналіста Андрэя Толчына вінавацяць у шкодзе інтарэсам нацыянальнай бяспекі