ЦАХАЛ: Забіты камандуючы спецназам ХАМАС, які кіраваў нападам на ізраільскія мястэчкі 7 кастрычніка

Алі Кашы адбываў пажыццёвы тэрмін з 2005 года за выкраданні і забойствы, але выйшаў на волю восенню 2011 года.

14.10.2023 / 14:04

Фота: Hatem Ali / AP

Ваенна-паветраныя сілы Арміі абароны Ізраіля пры садзейнічанні Агульнай службы бяспекі і Упраўлення ваеннай разведкі знішчылі Алі Кашы — камандуючага спецназам ХАМАС «Нухба», піша newsru.co.il.

Менавіта Алі Кашы асабіста кіраваў сіламі ХАМАС, якія ажыццявілі тэрарыстычны напад на ізраільскія населеныя пункты каля мяжы з сектарам Газа 7 кастрычніка.

Алі Кашы адбываў пажыццёвы тэрмін з 2005 года за выкраданні і забойствы, але выйшаў на волю восенню 2011-га.

Сёння раніцай ЦАХАЛ паведаміў аб ліквідацыі кіраўніка паветраных сіл ХАМАС Мерада Абу Мерада і дзясяткаў баевікоў са спецназа «Нухба».

Абу Мерад, паводле звестак ізраільскіх вайскоўцаў, адказваў за кіраўніцтва баевікамі падчас атакі на Ізраіль.

У выніку ўдараў ізраільскай арміі раней быў забіты «міністр эканомікі» ХАМАС Джавад Абу Шамала, які кіраваў фінансамі групоўкі. Таксама быў знішчаны адзін з высокапастаўленых членаў палесцінскага руху Закарыя Абу Маамар. Апошні быў вядомы як блізкі паплечнік лідара ХАМАС Ях'я аль-Сінвара.

Чытайце таксама:

Ізраіль прапанаваў жыхарам сектара Газа эвакуявацца сёння да 16:00

ХАМАС падзякаваў Пуціну за пазіцыю наконт сектара Газа

ЦАХАЛ: У сектары Газа ліквідаваны адзін з арганізатараў «суботняй разні»

Nashaniva.com