Галоўрэд СБ: Калі вы пачулі словы «правы чалавека», ведайце, гэты чалавек — вораг нашай краіны
Галоўны рэдактар газеты лукашэнкаўскай адміністрацыі «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук выказаўся наконт дэмакратыі і правоў чалавека.
15.10.2023 / 12:23
Дзмітрый Жук. Скрын відэа БТ
«Калі вы пачулі словы «правы чалавека», пасля якіх ідуць нейкія аповеды пра вашу радзіму Беларусь, ведайце: гэты чалавек — вораг нашай краіны. Нашы прыхільнікі гэтых тэрмінаў пазбягаюць», — заявіў ён у перадачы «Клуб рэдактараў» на БТ.
«Сённяшнія дэмакратыя, правы чалавека — гэта тыя інструменты, каб нас прымусіць сябе адчуваць непаўнавартаснымі. Як толькі мы пачнём адчуваць сябе непаўнавартаснымі, мы становімся ўразлівымі. Таму не трэба на гэта рэагаваць», — дадаў Жук.
У газеце ён адводзіць месца чалавеканенавісніцкім калонкам Андрэя Мукавозчыка, артыкулам, дзе апраўдваюцца рэпрэсіі па палітычных матывах.
Чытайце таксама:
Лукашэнкаўцы называюць фоты забітых ХАМАС дзяцей фэйкам, даказваюць гэта згенераваным шчанюком
Каго накіроўваюць працаваць у расійскую амбасаду і што робяць спецслужбы ў МЗС