Зборная Беларусі сенсацыйна згуляла ўнічыю са Швейцарыяй
Матч адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе прайшоў у швейцарскім Санкт-Галене і завяршыўся нічыёй 3:3.
15.10.2023 / 20:56
Швейцарцы першымі адкрылі лік. Зрабіў гэта Джэрдан Шакіры ў першым тайме.
Потым у другім тайме беларусы забілі тройчы: вызначыліся Эбонг, Палякоў і Анцілеўскі.
Але ўтрымаць перамогу не здолелі — 3:3.
Варта згадаць, што ў самым першым туры, 25 сакавіка, беларусы былі разбітыя швейцарцамі 5:0.
Пасля 8 тураў: Румынія — 16, Швейцарыя — 15 (7 гульняў), Ізраіль — 11 (6 гульняў), Косава — 7 (7), Беларусь — 6, Андора — 2.
Два матчы зборнай Ізраіля (12 і 15 кастрычніка супраць Косава і Швейцарыі) перанесеныя.
Беларусам засталося ў лістападзе правесці два матчы: з Андорай і зборнай Косава.
Варта заўважыць, што перад пачаткам трансляцыі быў паказаны бел-чырвона-белы сцяг, які трымалі беларускія заўзятары.