Памёр расійскі кампазітар Генадзь Гладкоў. Ён пісаў музыку для культавых фільмаў

Генадзю Гладкову было 88 гадоў.

16.10.2023 / 13:31

Генадзь Гладкоў. Фота: Wikimedia Commons

Генадзь Гладкоў пісаў музыку для тэатра і кіно.

З Маркам Захаравым зроблены «12 крэслаў» (1977), «Звычайны цуд» (1978), «Дом, які пабудаваў Свіфт» (1983), «Формула кахання» (1984), «Забіць цмока» (1988).

Музыка Гладкова гучыць і ў фільмах «Джэнтльмены ўдачы» (1971), «Людзі і манекены» (1974), «Ты — мне, я — табе» (1976), «Дон Сезар дэ Базан» (1989), «чалавек з бульвара Капуцынаў» (1987), «Дульсінея Табоская» (1980).

Ён таксама напісаў музыку для такіх мультфільмаў, як «Карлсан» і «Брэменскія музыкі».

Nashaniva.com