Ізраіль адмовіў Зяленскаму ў візіце: Не час
Ізраіль адказаў адмовай на запыт Офіса прэзідэнта Украіны аб просьбе даць згоду на афіцыйны візіт Уладзіміра Зяленскага ў краіну пасля нападу з боку ісламісцкай групоўкі ХАМАС, піша «Украінская праўда».
16.10.2023 / 15:55
Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Ізраільскі бок матываваў адмову тым, што цяпер для візіту Зяленскага «не час».
11 кастрычніка партал Axios са спасылкай на суразмоўцаў ва ўкраінскай і ізраільскай уладзе паведаміў, што Офіс прэзідэнта Украіны накіраваў запыт у ізраільскі бок з просьбай даць згоду на афіцыйны візіт Уладзіміра Зяленскага.
Візіт украінскага прэзідэнта ставіў за мэту праявіць салідарнасць з Ізраілем, які 7 кастрычніка падвергнуўся нападу з боку ісламісцкай групоўкі ХАМАС.
Чытайце таксама: