У Бруселі тэрарыст застрэліў двух чалавек

Тэрарыст запісаў відэазварот, у якім прадставіўся сябрам ІДІЛ і заявіў, што забіў «няверных».

16.10.2023 / 22:52

Тэракт адбыўся ў раёне стадыёна, дзе сёння праходзіць футбольны матч паміж зборнымі Бельгіі і Швецыі.

Паводле інфармацыі СМІ, загінулі два шведскія заўзятары.

Стралок усё яшчэ знаходзіцца на волі.

Адборачны матч Бельгія — Швецыя да Еўра-2024 адменены ў перапынку, спартовыя выданні пішуць, што гульцы адмовіліся выходзіць на поле.

У Бельгіі аб'яўлена найвышэйшая ступень тэрарыстычнай небяспекі.

Nashaniva.com