Махляры прыдумалі яшчэ адзін спосаб інтэрнэт-падману, на які можа трапіцца кожная сям'я

Выпадкі махлярства з выкарыстаннем фішынгавых сайтаў пачасціліся.

17.10.2023 / 09:15

У сталічную міліцыю звярнулася двое мужчын з заявай аб махлярстве.

Фота: «Наша Ніва»

«Яны планавалі праз інтэрнэт аплаціць камуналку, для чаго ў браўзеры ўвялі запыт «інтэрнэт-банкінг» і перайшлі па першай жа спасылцы. Яны ўвялі аплатныя рэквізіты і звесткі карткі, і праз некаторы час з іх рахунку былі спісаныя грошы. Адзін страціў больш за 2000 рублёў, другі — больш за 700 рублёў, — распавёў «Мінск-навінам» супрацоўнік Савецкага РУУС Аляксандр Піскуноў.

Распачатыя крымінальныя справы.

У міліцыі адзначаюць, што выпадкі махлярства з выкарыстаннем фішынгавых сайтаў пачасціліся. Людзі нярэдка пераходзяць па спасылцы ў інтэрнэце, не звяртаючы ўвагі на адрас, і ўводзяць свае аплатныя звесткі.

— Міліцыя нагадвае грамадзянам, што пры аплаце тавараў або паслуг у інтэрнэце варта ўважліва разгледзець назву сайта ў адрасным радку. Адрас фішынгавага сайта будзе мець змененыя літары ці лішнія сімвалы, — падкрэсліў А. Піскуноў.

Акрамя таго, у РУУС нагадалі, што бяспечней за ўсё здзяйсняць анлайн-плацяжы праз афіцыйныя мабільныя дадаткі банкаў.

Чытайце таксама:

«Ці гатовы вы аддаваць кампаніі 80 рублёў штомесяц, калі будзеце зарабляць 1500 даляраў?» Мінчанка распавяла, як яе спрабавалі ашукаць з працай

Махляры прыдумалі новую схему разводу беларусаў

Беларускі банк вынайшаў арыгінальны спосаб барацьбы з вайбернымі махлярамі

Nashaniva.com