Украінцы нанеслі «адзін з самых сур’ёзных удараў за ўвесь час» па расійскім аэрадроме — Fighterbomber

На відэа, якое распаўсюдзілі відавочцы, зафіксаваныя шматлікія выбухі на аэрадроме Бярдзянска — акупаванага горада ў Запарожскай вобласці на беразе Азоўскага мора.

17.10.2023 / 10:20

«Раніца не добрая. [Украінцы] ноччу нанеслі ўдар ракетамі ATACMS па нашым аэрадроме, на якім базавалася вайсковая авіяцыя. Адзін з самых сур'ёзных удараў за ўвесь час [вайны]. Калі не самы сур'ёзны. Ёсць страты і ў людзях і ў тэхніцы», — піша расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber, які спецыялізуецца на інфармацыі ў сферы авіяцыі.

На відэа, якое распаўсюдзілі відавочцы, зафіксаваныя шматлікія выбухі на аэрадроме Бярдзянска — акупаванага горада ў Запарожскай вобласці на беразе Азоўскага мора.

Аперацыю па паразе аэрадромаў у акупаваных Бярдзянску і Луганску правялі Сілы спецаперацый у супрацоўніцтве з Сіламі абароны, паведаміла «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-службу Сіл спецаперацый. Спецаперацыя называлася Dragonfly.

Адзначаецца, што Сілы спецыяльных аперацый атрымалі інфармацыю аб выкарыстанні праціўнікам аэрадромаў у часова акупаваных Бярдзянску і Луганску, а таксама знаходжанні на іх значнай колькасці авіяцыйнай і спецыяльнай тэхнікі, і боепрыпасаў.

Указаная інфармацыя была праверана і пацверджана. Каардынаты і неабходныя даныя ССА перадалі для паразы падраздзяленням Сіл абароны. У выніку нанясення агнявога ўдару ў ноч з 16 на 17 кастрычніка акупанты панеслі значныя страты.

Паводле апошніх звестак у Бярдзянску і Луганску знішчана:

У ССА адзначаюць, што склад боепрыпасаў у Бярдзянску дэтанаваў да 4-й раніцы. Дэтанацыя ў Луганску працягвалася да 11 раніцы.

Nashaniva.com