Затрымалі ўдзельніцу жаночага ланцуга салідарнасці і двух мужчын, якія раздавалі кветкі
Мужчын вінавацяць у тым, што яны перакрывалі праезную частку і не давалі праехаць іншым.
18.10.2023 / 16:21
Жаночы ланцуг салідарнасці, падчас якога мужчыны раздавалі кветкі. Фота: канал ГУБАЗіКа
Імёны затрыманых мужчын невядомыя. Іх абвінавачваюць у тым, што яны раздавалі кветкі жанчынам у адным з ланцугоў салідарнасці, а таксама ўдзельнічалі ў пратэстах. Вядома, што затрыманыя — калегі.
Таксама затрымана жанчына, 41-гадовая Ульяна Загнетава. У відэа яна кажа, што ўдзельнічала амаль ва ўсіх нядзельных маршах і ў жаночых пратэстах. За гэта ў яе некалькі адміністрацыйных штрафаў. Ва Ульяны ёсць малое дзіця. Згодна са спісамі затрыманых, жанчыну затрымлівалі таксама каля выбарчага ўчастка 27 лютага 2022 года.
Ульяна Загнетава. Фота: «УКантакце»
Ульяна ў відэа сілавікоў кажа, што дзеля таго, каб пагасіць запазычанасць па штрафах, ёй давялося ўзяць крэдыт у банку.
Зараз, калі верыць губазікаўцам, затрыманых чакаюць крымінальныя справы.
Чытайце таксама:
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі