У Швецыі бясследна знік 20-гадовы гулец «Мілана»
14 дзён ніхто нічога не ведае пра Эміля Робака, які знаходзіўся ў арэндзе ў шведскага «Норчэпінга».
19.10.2023 / 14:09
Эміль Робак. Скрыншот відэа
Малады футбаліст, якому 3 мая споўнілася 20 гадоў, бясследна знік 14 дзён таму. На працягу двух тыдняў Робак не з'яўляўся на трэніроўках сваёй каманды, не тэлефанаваў і ні пра што не папярэджваў, піша Corriere della Sera.
Тоні Марцінсан, спартыўны дырэктар шведскага клуба, паспрабаваў звязацца з ім, але не атрымаў ніякага адказу, і гэтая сітуацыя адразу ж выклікала трывогу. Робака нідзе няма.
«Я хачу ведаць, ці ў парадку ён. Гэта турбуе, што мы не можам звязацца з ім, але я не ведаю, што яшчэ мы можам зрабіць. Я спрабаваў патэлефанаваць яму шмат разоў, але да яго цяжка дабрацца. Я не трачу надзеі, што ён вернецца, але мы не бачылі яго на працягу 14 дзён», — сказаў Марцінсан.
У жніўні 2020 года Робак перабраўся ў «Мілан» са шведскага «Хамарбю». Тры гады таму ён лічыўся адным з новых талентаў шведскага футбола, але так і не знайшоў месца ў «Мілане». Таму спачатку ён адправіўся ў арэнду ў Данію, а затым вярнуўся ў Швецыю.
Чытайце таксама:
«Гэта найгоршы момант у маім жыцці». Неймар выбыў больш чым на паўгода
Руслан Лісаковіч агрэсіўна чапляўся да людзей, а потым моцна ўдарыўся галавой аб асфальт — Трыбуна