Мінскую юрыстку асудзілі па васьмі эпізодах на паўтара года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту
У судзе Ленінскага раёна Мінска асудзілі Іну Багданаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
20.10.2023 / 11:59
Дом правасуддзя ў Мінску. Фота: spring96.org
Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту, піша «Вясна».
Яна часткова прызнала віну, але ад паказанняў не адмовілася. Жанчына паведаміла, што брала ўдзел у пратэсных акцыях як пабочная назіральніца, а не як удзельніца. А на праезную частку выходзіла выключна з мэтай фатаграфавання.
Іна Багданава мае вышэйшую адукацыю, працавала юрысконсультам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Да суда ўтрымлівалася пад вартай.
Суддзя Анастасія Ачалава дала ёй паўтара года калоніі.
Чытайце таксама:
Былога палітвязня Андрэя Кудзіка пакаралі за віншаванне Украіны з Днём незалежнасці
Магілёвец атрымаў тры гады калоніі за выяву Лукашэнкі ў форме СС
У Светлагорскім раёне затрымалі двух братоў за замену лукашэнкаўскага сцяга на ўкраінскі