Палітзняволеная Аксана Аляксеева выйшла на волю
Аксана была затрымана разам з іншымі лідарамі АГП 27 ліпеня 2022 года. Падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў яе кватэру.
21.10.2023 / 09:56
У судзе Першамайскага раёна Мінска 3 лістапада 2022 года вынеслі прысуды па крымінальнай справе супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Аляксеевай — 1,5 года калоніі, Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі і Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі, нагадвае «Вясна».
Палітвязняў абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, праз удзел у «Маршы новай Беларусі» 23 жніўня 2020 года (арт. 342 КК).
Фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі
Па інфармацыі Анатоля Лябедзькі, сёння Аксана выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні яна адбыла 1 год, 2 месяцы і 25 дзён.
Чытайце таксама:
Мікалай Казлоў патрапіў у шпіталь з бранхітам