На некаторых рэйсах з Гомеля ў Маскву замянілі самалёты. Прычына зусім не ў тэхнічным стане

«Белавія» на маршруце з Гомеля ў Маскву замяніла некаторыя самалёты на варыянт з большай умяшчальнасцю. Гэта тлумачаць высокім попытам на кірунак.

22.10.2023 / 16:41

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

На першы рэйс 29 кастрычніка ўжо выкуплена больш за 70% квіткоў, піша тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна». Спачатку рэйсы будуць тры разы на тыдзень, пасля — штодзень.

Рэйс з Масквы ў Гомель плануе запусціць і расійскі лаўкостар «Победа», дадае Office Life.

Два гады таму па гэтым маршруце лёталі расійскія авіякампаніі «Северный ветер» і «Ікар». Авіязносіны спынілі, бо кірунак не карыстаўся попытам.

Чытайце таксама:

Розніца — да 2000 рублёў. Параўноўваем цэны на пералёты з Мінска і суседніх сталіц

«Белавія» анансавала палёты з Гомеля ў Маскву за 25 еўра

Мінскі аэрапорт на фоне санкцый кінуўся ў фантазіі: абяцаюць рэканструкцыю згодна з праектам нейрасеткі

Nashaniva.com