Дамашнія цукеркі з інжырам

Інжыр сам па сабе — сапраўднае задавальненне, але калі вы дадасце да яго шакалад і арэхі, то адчуеце новы ўзровень смаку.

29.10.2023 / 11:47

Дэсерт без глютэну і цукру, якім вы можаце пачаставаць сябе і сваіх сяброў. Фота: Enrique Díaz / 7cero / Getty Images

Каб прыгатаваць дамашнія цукеркі з інжырам, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Нажом зрабіце адтуліну, каб пакласці ўнутр сушанага фрукта арэхі.
  2. Растапіце шакалад на вадзяной лазні ці ў патэльні з антыпрыгарным пакрыццём на вельмі слабым агні і паліце ім інжыр. Таксама вы можаце здрабніць арэхі і пасыпаць цукеркі зверху.
  3. Дайце ласунку астыць і ежце або зрабіце камусьці падарунак!

Колькасць шакаладу і арэхаў у гэтым рэцэпце вы можаце рэгуляваць на свой густ, а што датычыць упрыгожвання, тут таксама шмат варыянтаў: можна дадаць апельсінавую цэдру, сушаныя журавіны, семкі сланечніка ці какосавую стружку.

 

Чытайце таксама:

Інжыр — сапраўдны суперфуд і прыродная крыніца вітамінаў. Сем прычын яго есці

Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць

«Камунарка» выпусціла цукеркі без цукру

Nashaniva.com