Лукашэнка расказаў, куды пасадзіць Усебеларускі народны сход
24 кастрычніка Лукашэнка на сустрэчы з моладзевым актывам закрануў пытанне апарату Усебеларускага народнага сходу і дзе будуць размяшчацца яго кіроўныя органы. Пытанне ўзнікла ў кантэксце перспектыў развіцця і ўладкавання тэрыторыі вакол Палаца Незалежнасці.
24.10.2023 / 15:50
Лукашэнка заявіў, што вакол Палаца Незалежнасці нічога фундаментальнага больш, маўляў, будаваць не плануецца. Хоць раней абмяркоўвалася прапанова аб будаўніцтве будынка для УНС побач з Вярхоўным судом. Але цяпер, калі верыць Лукашэнку, ад гэтага варыянта адмовіліся.
Апарат УНС, паводле яго, не будзе перавышаць 30 чалавек, а напачатку ўвогуле будзе толькі 9.
«Я думаю, дзевяць чалавек могуць у Палацы Незалежнасці, Адміністрацыі прэзідэнта размясціцца. У нас месца для гэтага хапае. Усё. Больш мы тут нічога будаваць не будзем», — сказаў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка адкрыта заявіў, што ў 2020 годзе расійская армія не дала б яго скінуць
Лукашэнка распавёў, які «знакавы абʼект» пабудуюць у Мінску
Прапагандысты азадачыліся: як упэўніць народ, што мех бульбы — гэта крута, а Мальдывы — не