Веткаўскі музей працягвае збіраць грошы, каб набыць унікальны помнік іканапісу
Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый працягвае збіраць грошы, каб выкупіць ікону з выявай Божай Маці, якая з'яўлялася часткай Царскай брамы XVIII стагоддзя: ужо сабрана 3800 рублёў з 8500.
25.10.2023 / 17:56
Створкі брамы — дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла былі знойдзены ў прыватнай калекцыі ў мінулым годзе. Гэта вельмі рэдкі і амаль невядомы помнік стараабрадніцкага мастацтва Веткі. Як вядома, стараабрадніцкія храмы ў розныя перыяды раскрадаліся ды знішчаліся.
«Тое, што мы можам рабіць цяпер — гэта захоўваць гістарычную, культурную, мастацкую спадчыну. Стараабраднікі, якія жылі на нашых землях, выпрацавалі тут сваю адметную іканапісную традыцыю. Гэта частка культуры нашай шматканфесійнай Беларусі», — кажа даследчыца беларускага іканапісу і навуковая супрацоўніца НАН Беларусі Галіна Флікоп-Світа.
Пералічыць грошы можна на спонсарскі рахунак музея.
Рэквізіты. Разліковы рахунак у ААТ «Беларусбанк», у беларускіх рублях:
УНП (УНН): 400560905
Рахунак (IBAN): BY65AKBB36424130002703100000
БІК (код банка): AKBBBY2X
Атрымальнік: Веткаўскі музей
Код прызначэння плацяжу: 44201
Прызначэнне пераводу: на набыццё прадмета музейнага значэння (гэта неабходна пазначыць абавязкова).
Каб аплаціць праз інтэрнэт-банкінг/мабільнае прыкладанне, выбірайце не АРІП, а Пераводы — Па рэквізітах.
Спасылка на рэквізіты для спампоўкі.
Чытайце таксама:
У самым старым драўляным будынку Беларусі з'явіцца музей
На беларускім Падляшшы ў Польшчы выяўлены ўнікальны іканастас