Дачка Курта Кабейна выйшла замуж за сына Тоні Хоўка

Фрэнсіс Бін Кабейн, дачка лідара групы Nirvanа Курта Кабейна, выйшла замуж за сына легендарнага скейтбардыста Тоні Хоўка — Райлі.

26.10.2023 / 13:29

Фрэнсіс Бін Кабейн. Фота: Jamie McCarthy / Getty Images

Як паведамляе TMZ, цырымонія, падчас якой Фрэнсіс Бін Кабейн пабралася шлюбам з Райлі Хоўкам, адбылася ў пачатку кастрычніка ў Лос-Анджэлесе.

Тоні Хоўк з сынам Райлі, 2019 год. Фота: Denise Truscello / Getty Images

Вядоўцам на ёй выступіў хросны бацька нявесты — экс-лідар гурта R.E.M. Майкл Стайп (Michael Stipe). А вось хроснай маці нявесты — актрысы, кінарэжысёра і мадэлі Дру Бэрымар (Drew Barrymore) — на ўрачыстасці не было.

Курт Кабейн з дачкою Фрэнсіс Бін. Фота: Kevin Mazur / WireImage via Getty Images

Для Фрэнсіс Бін Кабейн гэта ўжо другі шлюб. Першым яе мужам быў музыкант Ісая Сільва (Isaiah Silva), з якім яна разышлася ў сакавіку 2016 года пасля двух гадоў замужжа. Іх развод атрымаў розгалас у сувязі з барацьбой за валоданне гітарай Курта Кабейна.

Свае адносіны пара нашчадкаў знакамітасцяў вырашыла ўзаконіць праз два гады пасля іх пачатку.

Чытайце яшчэ:

«Я ледзь не страціла прытомнасці». Робі Уільямс прысвяціў песню 4-гадовай дачцэ беларускі

Аляксандр Рыбак трапіў у скандал з дамаганнямі

Майстар з Гомеля, які зрабіў залатую гітару для Прынса

Той самы знакаміты кардыган Курта Кабейна прадалі за 334 тысячы даляраў

Антось Жупран