Кіроўца таксі ноччу заснуў за рулём і ўрэзаўся ў трактар
Сёння ноччу, каля 03:00, 29-гадовы кіроўца аўтамабіля «Kia» сэрвісу «Яндэкс.Таксі» на вул. Бабруйскай здзейсніў сутыкненне з трактарам, які рухаўся наперадзе, пасля чаго машына перакулілася.
29.10.2023 / 09:10
Папярэдне мужчына заснуў за рулём.
Пацярпелых у ДТЗ няма.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіраваць транспартным сродкам у хваравітым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, забаронена.