27-гадовая дзяўчына загінула ў начным ДТЗ у Клімавіцкім раёне
Трагедыя здарылася каля гадзіны ночы 29 кастрычніка на 25-м кіламетры аўтадарогі Клімавічы — Касцюковічы — мяжа Расійскай Федэрацыі.
29.10.2023 / 16:39
Папярэдне, 35-гадовы кіроўца Sitroen не абраў бяспечную хуткасць руху і на Т-падобным скрыжаванні ўляцеў у будынак.
Кіроўца атрымаў траўмы, а ягоная 27-гадовая пасажырка загінула на месцы. Абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Чытайце таксама:
Масавая страляніна ў Фларыдзе падчас Хэлаўіна. Найменш двое загінулі
У Клецкім раёне «Таёта» збіла двух блізнятаў на роварах. Адзін мужчына загінуў