Шайгу назваў лічбы страт украінцаў падчас контрнаступу
Украіна за час поўнамаштабнага ўварвання «панесла велізарныя страты: толькі за час контрнаступу Кіеў страціў звыш 90 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі». Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на Сяншанскім форуме ў Пекіне, піша «Спутнік».
30.10.2023 / 08:27
Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Паводле яго слоў, з 4 чэрвеня УСУ таксама страцілі каля 600 танкаў і амаль 1 900 бронемашын рознага класа.
«Пры гэтым на полі бою не было дасягнута ніякіх тактычна значных поспехаў», — удакладніў Шайгу.
Расійскі міністр адзначыў, што расійскія войскі «метадычна выконваюць задачы, пастаўленыя ў спецаперацыі, і забяспечваюць бяспеку мірных жыхароў».
Украінцы пра свае страты не кажуць.
Чытайце таксама:
Чаму Украіна не здолела прарвацца да Азоўскага мора? І што гэта значыць для рэгіёна?
Падаляк пра контрнаступ: Мы адстаем ад графіка на шэсць-дзевяць месяцаў
Зяленскі: Мне здаецца, што мы знаходзімся ў апошняй стадыі вайны, але самай складанай