«Для больш пазітыўнай вучобы». У адным з універсітэтаў Германіі студэнты прагаласавалі за дазвол займацца сэксам у прыбіральнях

«Першапачаткова прапанова расцэньвалася як нешта сатырычнае, але студэнты настолькі прасякнуліся ідэяй, што гэта выйшла за рамкі жарту», — заявіў прэс-сакратар універсітэта.

31.10.2023 / 19:21

Фота: LisaValder / Getty Images

25 кастрычніка падчас студэнцкага з'езда ва ўніверсітэце Аўгсбурга (горад на поўдні Германіі) на галасаванне быў пастаўлены пункт аб дазволе сэксу паміж студэнтамі ў прыбіральнях лекцыйнага корпуса навучальнай установы. Пасля доўгіх і гарачых дыскусій гэта ідэя была прынятая большасцю галасоў, перадае выданне Daily Mail.

Рэалізаваць ідэю прапаноўвалася з дапамогай устаноўкі ў асобных кабінках туалетаў так званых Sex-Löchern (ад ням. «сэкс-дзіркі») — спецыяльных адтулін у сценах, праз якія можна ананімна займацца рознымі відамі сэксу.

На думку аўтараў прапановы, гэта забяспечыць «больш пазітыўную працоўную атмасферу ў кампусе» і дазволіць «расслабляцца падчас стрэсавага ўніверсітэцкага жыцця».

«Тры адтуліны павінны быць зробленыя ў туалеце лекцыйнага корпуса каля ўвахода, дзе размешчаныя інфармацыйныя стэнды. Кабінкі павінны быць гукаізаляванымі і непразрыстымі.

Павінна быць магчымасць рэгулявання вышыні дзірак, а таксама патрэбныя насценныя поручні, за якія можна трымацца. Неабходна, каб у тых месцах святло было крыху прытушана і каб побач знаходзіліся прэзерватывы, сурвэткі, змазка, дэзынфекцыйныя сродкі і смеццевыя кошыкі», — напісана ў прапанове, якая была прынятая на галасаванні падчас студэнцкага з'езда ва ўніверсітэце Аўгсбурга.

Аднак не ўсе студэнты падтрымалі гэтую ідэю. Мясцовая ячэйка Асацыяцыі хрысціянска-дэмакратычных студэнтаў (Ring Christlich-Demokratischer Studenten) напісала адкрыты ліст прэзідэнту ўніверсітэта Аўгсбурга, дзе назвала прапанову ўсталяваць сэкс-дзіркі «непрымальнай, недарэчнай і вельмі скандальнай».

Само кіраўніцтва ВНУ вырашыла не ўмешвацца ў галасаванне студэнцкага з'езда і выказала меркаванне, што такая ініцыятыва, хутчэй за ўсё, мае жартоўны характар.

«Адміністрацыя ўніверсітэта не задае кірункаў для студэнцкага з'езда і не робіць з гэтай нагоды ніякіх заяў. Аднак у гэтым выпадку можна меркаваць, што пункт аб сэкс-дзірках мае сатырычны характар.

Пры гэтым студэнты так прасякнуліся ідэяй, што гэта ўжо складана назваць жартам», — заявілі ў прэс-службе ўніверсітэта Аўгсбурга.

У выніку з'езд студэнтаў вырашыў, што гэтая прапанова будзе сапраўды лічыцца імі жартам, а таму яна не будзе рэалізаваная.

Чытайце таксама:

Такога цнатлівага пакалення даўно не было. Вось што вядома пра моладзь 13-24 гадоў

«Яму цяжка даюцца мае спазненні». Беларускі расказалі, з якімі праблемамі сутыкнуліся ў адносінах з іншаземцамі

«Я дакладна не буду горда хадзіць з расійскім пашпартам». Порназорка, найбольш папулярная ў беларусаў, хоча атрымаць грамадзянства ЗША

Nashaniva.com