Літва ўзмоцніць кантроль за экспартам у Беларусь, каб супрацьстаяць абыходу санкцый

Мытная служба Літвы зробіць больш строгай праверку тавараў, якія адпраўляюцца ў Беларусь. Такое паведамленне з'явілася на афіцыйным сайце ведамства. З кожнай партыі тавараў будуць адбірацца пробы, якія правераць аж да аналізу ў лабараторыі.

31.10.2023 / 21:55

Фота: lrmuitine.lt

Некаторыя грузы, якія экспартуюцца ў Беларусь, аформленыя некарэктна, заявілі ў службе.

Перавозчыкі класіфікуюць іх так, каб яны не падпадалі пад санкцыйныя спісы, і факты падобных парушэнняў выяўляліся мытнікамі.

З-за гэтага кожная пазіцыя зараз будзе правярацца па мясцовай камбінаванай наменклатуры. У асаблівых выпадках прыменяць нават лабараторныя даследаванні, каб дакладна вызначыць тавар. Гэтая мера замарудзіць афармленне грузаў.

Каб паскорыць надгляд, у ведамстве рэкамендуюць дэклараваць свой груз максімальна канкрэтна. Варта падрабязна яго апісваць, каб у мытні не ўзнікла пытанняў адносна ягоных уласцівасцяў. Таксама абавязковая наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць апісанае ў заяўцы.

Такія ж абмежаванні былі накладзеныя на тавары, якія ідуць у Расію.

Чытайце таксама:

«Найбольшы ўклад у нагнятанне робяць людзі, якіх падазраюць у супрацоўніцтве са спецслужбамі. Напрыклад, Карач ці Цапкала»

Камітэт сейма Літвы па бяспецы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння гуманітарных ДНЖ

Лукашэнкаўскага дыпламата выклікалі ў МЗС Літвы з-за пагроз рэжымнага генерала

Nashaniva.com