Чыжоўскага «Лагойска» не прадалі. Патэнцыйныя інвестары чакаюць зніжэння цаны

Рашэнне аб даце паўторных таргоў і зніжэнні цаны прымуць крэдыторы на наступным тыдні.

01.11.2023 / 14:52

Фота: logoisk.by

Таргі па продажы гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск», які належыць кампаніі «Трайпл», не адбыліся 1 лістапада. Пра гэта Office Life распавялі ў ЗАТ «Белрэалізацыя».

Комплексам цікавяцца чатыры інвестары, яны агледзелі аб'ект. Аднак усе яны «ўзялі паўзу» ў чаканні зніжэння цаны, якая пакуль заяўлена на ўзроўні 23,998 млн рублёў ($7,3 млн).

Рашэнне аб даце паўторных таргоў і зніжэнні цаны прымуць крэдыторы на наступным тыдні.

Гарналыжны комплекс быў адкрыты ў студзені 2004 года. Ён уключае ў сябе пяць трас для спуску на лыжах і сноўбордах. Іх агульная працягласць — каля 3,7 тыс. метраў. На тэрыторыі ёсць гасцявыя дамкі, альтанкі, рэстаран, лазні, скаладром, пляцоўкі для заняткаў рознымі відамі спорту. Прадугледжана паркоўка на тысячу аўтамабіляў.

Кампанія «Трайпл» знаходзіцца ў банкруцтве і актыўна распрадае маёмасць.

Nashaniva.com