Сабаленка прабілася ў паўфінал выніковага турніру, але яе матч расцягнуўся на два дні

Арына ў трэцім матчы групавога раўнда перамагла прадстаўнічку Казахстана Алену Рыбакіну. Выніковы турнір наймацнейшых тэнісістак свету, у якім бяруць удзел восем дзяўчат, праходзіць у мексіканскім Канкуне.

04.11.2023 / 07:50

Арына Сабаленка. Фота: Clive Brunskill / Getty Image

Матч Сабаленка — Рыбакіна пачаўся яшчэ суткі таму. Арына выйграла першы сэт з лікам 6:2, у другім вяла Рыбакіна 5:3, але гульню перапынілі з-за моцнага дажджу і ветру. 

І паядынак дагулялі сёння ноччу па беларускім часе. Рыбакіна ўзяла гэты сэт — 6:3. А ў трэцім сэце беларуска перамагла — 6:3.

Сабаленка з другога месца выйшла ў паўфінал турніру, дзе сустрэнецца з экс-першай ракеткай свету Ігай Свёнтак.

Полька верне сабе першае месца, калі выйграе турнір.

У другім паўфінале згуляюць амерыканкі Джэсіка Пегула і Коры Гаўф.

Сабаленка стала першай ракеткай свету 11 верасня пасля Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

«Я не справіўся. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі». Максім Мірны пакаяўся, што ў 2020-м падтрымаў народ, а не рэжым

Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка

Nashaniva.com