Мацвей Купрэйчык у новым выпуску ТОК: пра бардэлі, Чамаданаву, пляменніка Шуневіча і таемнага кадэбіста ў BYPOL
Прадстаўнік Белпола Мацвей Купрэйчык даў вялікае інтэрв'ю ТОК, у якім распавёў пра сутнасць канфлікту ў BYPOL і тое, ці замяшаны тут высокапастаўлены экс-супрацоўнік КДБ, які далучыўся да аб'яднання адным з апошніх.
05.11.2023 / 10:36
Падзяліўся інсайдамі з часоў працы ў аддзеле нораваў, у тым ліку ці ёсць у Мінску бардэлі, якія клубы аблюбавалі «начныя матылькі» і як вёў справу сутэнёра-амапаўца.
Распавёў пра Акадэмію МУС, дзе вучыўся разам з сынам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і пляменнікам экс-міністра Ігара Шуневіча. І, акрамя гэтага, паразважаў пра тое, чаму экс-сілавікі, якія падтрымалі пратэст, заўсёды ў белым паліто і што трэба змяніць у міліцыі.
00:00 — вырвана з кантэксту
00:32 — бацька адгаворваў ісці ў міліцыю
01:48 — «У Акадэміі ў цябе два жаданні: спаць і есці»
06:21 — як прамываюць мазгі ў Акадэміі МУС
08:17 — «пры чым тут Лукашэнка да маёй працы?»
11:13 — пра выкладчыкаў у Акадэміі МУС
13:00 — хто вучыць круціць людзей ластаўкай
14:32 — Як працуе АМАП і Алмаз на затрыманнях
16:02 — пра прыніжэнні ў міліцыі
17:52 — «Калі людзей б'юць — гэта ненармальна»
20:21 — у Акадэміі МУС мы ўсе пагалоўна гулялі ў «Танкі»
21:13 — «Нехту» чыталі ўсе супрацоўнікі»
22:26 — як трапіў на працу ў аддзел нораваў
30:23 — пра заробкі ў міліцыі і ў Белполе
31:20 — калі вырашыў сысці з міліцыі
33:45 — пра ператрусы ў сваякоў
39:50 — як утварыўся Байпол
42:01 — як губазікаўцы тапталі міліцэйскую форму
43:49 — пра сына міністра Кубракова, з якім вучыўся ў Акадэміі
45:39 — за што знялі Караева і чаму на чале пракуратуры паставілі Шведа
46:20 — пра пляменніка Ігара Шуневіча
49:22 — чаму Карпянкоў так шчыраваў
50:09 — пра грамат ад АМАПа
51:36 — чаму Вольгу Чамаданаву скінулі
53:34 — у каго з сілавікоў рэальна сталёвыя яйкі
54:00 — папярэдзіў экс-калегу пра праслухоўванне — той пайшоў у КДБ
56:39 — чаму так шмат п'юць і мацюкаюцца ў міліцыі
1:00:58 — стаўленне да жанчын у сілавых структура
1:01:30 — службовую форму хаваў у «Акіяне»
1:03:02 — якую інфармацыю прыносіла агентка «Ламбада»
1:08:06 — «У Беларусі сутэнёры — часцей за ўсё таксісты»
1:11:11 — ці трэба было прыцягнуць да адказнасці Гайдукевіча за дыкпік
1:12:05 — ці мог адбыцца раскол у BYPOL праз супрацоўніка КДБ
1:14:31 — пра праверкі на паліграфе
1:15:48 — чаму экс-сілавікі заўсёды ў белым паліто
1:17:21 — пра палітычную справу, якую даручылі Купрэйчыку
1:18:39 — пераходзяць на бок дэмсіл прыстасаванцы
1:21:21 — чаму падтрымлівае легалайз
1:23:07 — «на мяжы з Расіяй павінен быць плот»
1:23:59 — «за Лукашэнку ніхто паміраць не хоча»
1:28:00 — што б змяніў у міліцыі
1:30:49 — калі сілавікі загавораць на беларускай мове
1:32:17 — з чым звязвае перамены ў Беларусі