Расійскі прадзюсар Фадзееў распавёў, як яму ратавалі голас у Мінску: Ажно дайшло да Адміністрацыі Лукашэнкі

Учора ў «Мінск-Арэне» быў канцэрт расійскага прадзюсара і спевака Максіма Фадзеева. Там сабралася больш за 9 тысяч чалавек. Але выступленне магло не адбыцца.

05.11.2023 / 22:16

Скрын відэа з сацсетак Фадзеева

У сацсетках Фадзееў патлумачыў, што моцна захварэў зранку і хацеў адмяніць канцэрт, бо фанаграмы няма, а пець не мог. Нават запісаў зварот, што не выступіць і верне людзям грошы.

«За некалькі гадзін ні з таго ні з сяго заклала горла», — кажа.

Але прадзюсару дапамаглі.

«Сіламі… ажно дайшло да Адміністрацыі прэзідэнта, нам дапамаглі хутка знайсці фаніятара», — падзяліўся Фадзееў.

Летась у лістападзе Фадзееў наведваў Мінск і пасля паездкі напісаў пост, дзе рассыпаўся дыфірамбамі перад тым Лукашэнкам.

«Гуляючы па вуліцах, заходзячы ў вашы крамы і маленькія кавярні, я здзівіўся таму, што Бацьку ўдалося захаваць абсалютна ўсё, што было гонарам савецкага часу — і лёгкую прамысловасць, і сельскую гаспадарку, заводы».

А пра пост у 2020-м, дзе асудзіў жорсткасць Лукашэнкі, апраўдваўся: падставілі.

«У той неспакойны для Беларусі год у нас у офісе на пасадзе кантэнт-менеджара працаваў хлопец з Беларусі. Маючы доступ да маіх акаўнтаў, ён самавольна апублікаваў пост, які ніяк не адлюстроўваў маёй пазіцыі па сітуацыі ў Беларусі», — пісаў Фадзееў.

Чытайце таксама:

Расійскі прадзюсар Максім Фадзееў: Я вельмі шкадую аб адной гісторыі з 2020-га

Nashaniva.com