У Гродне з савецкімі лозунгамі адкрылі транспартную развязку

У Гродне з удзелам прэмʼер-міністра Рамана Галоўчанкі адкрылі транспартную развязку ў раёне вуліцы Карскага. Верагодна, гэта працяг савецкай традыцыі дарыць падарункі народу да 7 лістапада.

06.11.2023 / 16:25

Новую дарогу адкрывалі з касцюмаванай імпрэзай, моладдзю на грузавіку, а таксама з вялікімі плакатамі: «Умные строят мосты, дураки — заборы», «За Мир и Созидание».

 

Дарогу будавалі з красавіка 2023 года. Яе працягласць — 1,8 км. Уздоўж дарогі праклалі тратуар і веласцежку, пабудавалі падземны пераход каля Механічнага завода.

 

Новая дарога дасць магчымасць абʼяднаць усе ўчасткі ў адзіную абʼязную дарогу агульнай працягласцю каля 12 км, а таксама злучыць паміж сабой паўднёва-ўсходнія, паўночныя раёны Гродна і прадпрыемства ААТ «Гродна Азот». Гэта разгрузіць цэнтральную частку горада.

Чытайце таксама:

Гомельскія камуністы адзначылі чарговую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі крынджовымі касцюмамі ФОТАФАКТ

Nashaniva.com