Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Ёй патрэбна дапамога
Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Яе збіла машына, піша БАЖ.
06.11.2023 / 18:22
Юлія Цяльпук
Юлія Цяльпук скончыла журфак БДУ. Да 2002-га працавала ў перыядычным друку, потым — у рэкламе, рабіла календары, каталогі і ўлёткі для прадпрыемстваў і фірмаў, лагатыпы і банэры. Паралельна вучылася фатаграфіі.
У канцы 2008 года пераехала ў Варшаву працаваць на «Белсаце».
Зараз Юлія апынулася ў складанай жыццёвай сітуацыі. Пасля аварыі і аперацыі яе чакае доўгая рэабілітацыя.
Калегі адкрылі збор сродкаў для дапамогі Юліі. Зрабіць гэта можна па спасылцы.