Просты ёгуртны пірог родам з турэцкай кухні. Рэцэпт і спосаб прыгатавання

Гэты пірог нагадае вам тварожнік з водарам лімона, але ён лягчэйшы і мае больш свежы і востры смак.

12.11.2023 / 10:31

Фота: Getty Images

Гэты рэцэпт турэцкай кухні адаптаваны з кулінарнай кнігі «Міжземнамор’е Клаўдзіі Радэн».

Аўтарка раіць выкарыстоўваць грэцкі ёгурт з суцэльнага малака або іншы густы гатунак, інакш тэкстура не будзе такой крэмавай.

 

Вам спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Нагрэйце духоўку да 180 градусаў і вышмаруйце алеем форму дыяметрам 20—22 см.
  2. Міксерам узбівайце яечныя бялкі на сярэдняй або нізкай хуткасці, пакуль сумесь не стане пеністай, 1—2 хвіліны. Павольна пачніце павялічваць хуткасць да сярэдне-высокай. Працягвайце ўзбіваць яечныя бялкі да з’яўлення мяккіх пікаў, каля 3 хвілін. Адкладзіце ўбок.
  3. У асобнай місцы тым жа міксерам змяшайце жаўткі і цукар (венчыкі пасля бялку мыць не трэба). Узбівайце жаўткі на сярэдняй хуткасці, пакуль сумесь не стане вельмі бледнай і лёгкай, каля 3 хвілін. Паменшыце хуткасць да сярэдняй і паступова дадавайце муку, ёгурт, цэдру і сок цытрыны, а таксама соль да поўнага растварэння.
  4. Акуратна змяшайце палову яечных бялкоў з жаўткова-ёгуртавай сумессю. Дадайце бялкі, што засталіся. Цеста мусіць быць раўнамерным, лёгкім і гладкім.
  5. Выкладзіце цеста ў падрыхтаваную форму і разраўнуйце яго. Выпякайце, пакуль верх не стане залаціста-карычневым — ад 40 да 55 хвілін. Дайце пірагу астыць, перш чым яго разразаць.

Дэсерт можна падаваць і цёплым, і халодным. Таксама яго можна ўпрыгожыць ягадамі, размочанымі ў адной-дзвюх шчопцях цукру.

 

Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

Рэцэпт на выхадныя. Блін па-фінску

Не толькі чай з лімонам. 7 рэцэптаў гарачых і духмяных восеньскіх напояў

Nashaniva.com