з Nовым RокаM!
Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
Настаў час зімняга сонцаспявання — да нас прыехаў N.R.M.! Рэпартаж з каляднага канцэрту Лізы Кавальчык і Юліі Дарашкевіч.
18.12.2009 / 13:52
Настаў час зімняга сонцаспявання — да нас прычаліў N.R.M.!
На сцэне шыхтаваліся дэкаратыўныя дрэвы і ліхтарні.
Паміж спевамі музыкі дарылі публіцы дыскі, кніжкі і дысконтныя зніжкі.
Пасярод канцэрту Лявон Вольскі знайшоў раяль у кустах і сыграў на ім пару песень.
Пасля антракту слухачы паўскоквалі са сваіх месцаў і адрываліся па поўнай.
Самыя актыўныя фаны нават прабраліся на сцэну.
Пасля цягучай, немузычнай паўзы
На сцэне шыхтаваліся дэкаратыўныя дрэвы і ліхтарні, сярод якіх прытаіліся Алезіс з бубнамі і, вядома, выславёны раяль. Лявон сядзеў то там, то за клавішамі, то хадзіў і дарыў публіцы дыскі, кніжкі і дысконтныя зніжкі. У перапынках прэзентуючы блюзы, рэгей, балады і проста песні. Піт браў у рукі розныя мудрагелістыя інструменты ў тым ліку не зусім чалавечыя (конскія бразготкі) — і бальзамам «Беларускім» на раны стуменіліся прыгады пра старыя добрыя часіны, калі мы былі проста дзеці з унутрыгалаўным ветрам, калі санітары прыязджалі да людзей толькі каб забраць гітару, а краіна пачывала на трох чарапахах.
Меў, меў рацыю нашаніўскі артыкул «Што адбываецца з N.R.M.?«: яны ўжо не наша ўсё. Мы ўсе самі — трошкі N.
Ужо стоячы, «КаЗа» вітала развітальныя «Маё пакаленне»,