У Нясвіжы дзевяцігадовы хлопчык завёў аўто, машына прыціснула маці

Здарэнне адбылося 7 лістапада каля 16:40 на вуліцы Фрунзэ, паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

08.11.2023 / 16:14

Ілюстрацыйнае фота: БелТА

36-гадовая жанчына перадала ключы ад «Пежо-206» дзевяцігадоваму сыну. Хлопчык завёў аўто, якое знаходзілася на першай перадачы, і машына кранулася з месца, піша БелТА.

Маці адкрыла дзверы кіроўцы, каб спыніць машыну, яна паспрабавала вывярнуць руль і выключыць запальванне.

Але аўтамабіль наехаў на металічную канструкцыю арэляў, з-за чаго жанчыну прыціснула да аўтамабіля дзвярыма.

З атрыманымі траўмамі жанчыну шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам аўтамабіль збіў лася — загінулі кіроўца і аднагадовая дзяўчынка

27-гадовая дзяўчына загінула ў начным ДТЗ у Клімавіцкім раёне

Два беларусы-дальнабойнікі загінулі ў ДТЗ. Іх фуры на латвійскіх нумарах сутыкнуліся ў Расіі

Nashaniva.com