Развіццё Рудзенска ў якасці горада-спадарожніка Мінска пакуль ставяць на паўзу

Прыярытэт у найбліжэйшы час застанецца за Смалявічамі, пра гэта расказала «Мінск-Навінам» старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.

09.11.2023 / 10:08

Рудзенск. Фота: glubinka.by

— Усё залежыць ад эканомікі, ці паедуць туды людзі, бо Рудзенск знаходзіцца далей, — падкрэсліла старшыня камітэта. — Спецыялісты аблвыканкама паказалі нам генеральны план Смалявічаў і свае распрацоўкі на далейшую перспектыву. Таму, хутчэй за ўсё, так як уся інфраструктура ўжо пабудаваная, лепш працягнуць узводзіць кварталы ў Смалявічах.

У Смалявічах могуць з'явіцца дадатковыя жылыя кварталы для мінскіх чаргавікоў. 

Гонтарава лічыць, што асвойваць Рудзенск цяпер эканамічна немэтазгодна, бо прыйдзецца ўзводзіць усю інжынерна-транспартную інфраструктуру, таму яго пачнуць развіваць пазней.

Nashaniva.com