Афіцэр ФСБ загінуў у выніку абстрэлу машыны памежнікаў у Бранскай вобласці

У рэгіён заходзілі байцы «Рускага добраахвотніцкага корпуса».

10.11.2023 / 15:34

Фота: РДК

Аўтамабіль пагранкіравання падвергся абстрэлу ў Бранскай вобласці. У выніку загінуў падпалкоўнік ФСБ, паведамляе «Настоящее время».

Загінулы — намеснік начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ПУ ФСБ падпалкоўнік Сяргей Шаты. Гэта ж імя называе аўтар тэлеграм-канала WarGonzo Сямён Пегаў.

Агонь са стралковай зброі быў адкрыты па машыне «УАЗ-Патрыёт», у якой ехалі супрацоўнікі пагранслужбы ФСБ. Інцыдэнт адбыўся 9 лістапада каля 16 гадзін у вёсцы Вуліца каля мяжы з Украінай.

У ноч на 10 лістапада ў тэлеграм-канале «Рускага добраахвотніцкага корпуса» з'явілася паведамленне аб пранікненні дыверсантаў у Бранскую вобласць.

«Пакуль у Вільні ішоў дабрачынны аўкцыён, дыверсійна-разведвальная група РДК ішла да сваёй мэты і паспяхова правяла засаду на транспарт праціўніка ў Бранскай вобласці», — паведамілі ў РДК, паабяцаўшы пазней выкласці відэа з вылазкі.

Nashaniva.com