У Латвіі памёр экс-палітвязень Вадзім Кавалёў. Яго цела два месяцы ляжыць у моргу

Мужчыну было 52 гады.

10.11.2023 / 17:17

Палітвязень з Віцебска Вадзім Кавалёў быў асуджаны на два гады «хатняй хіміі» і ўнесены ў спіс экстрэмістаў, але яму ўдалося з'ехаць у Латвію і атрымаць статус уцекача.

14 верасня цела Вадзіма без прыкметаў жыцця знайшла паліцыя ў адным з паркаў Рыгі. Абставіны дагэтуль не высветленыя, паліцыя вядзе праверку, цела знаходзіцца ў моргу, напісаў у фэйсбуку Андрэй Стрыжак.

Фонд» Байсол» абвясціў збор на пакрыццё выдаткаў на рэпатрыяцыю цела палітвязня для пахавання ў Беларусі. Дапамагчы можна тут.

Nashaniva.com