З 1 студзеня вырасце базавая стаўка
Яна складзе 250 рублёў замест сённяшніх 235 рублёў.
11.11.2023 / 09:02
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
З 1 студзеня 2024 года памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе 250 рублёў, адпаведнае распараджэнне падпісаў учора прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Базавая стаўка — аснова для налічэння акладаў бюджэтнікаў ці работнікаў іншых арганізацый, якія прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Базавую стаўку не трэба блытаць з базавай велічынёй, якая на сёння складае 37 рублёў. Базавая велічыня прымяняецца для налічэння штрафаў, пенсій, падаткаў, збораў, грашовых дапамог.