У ЗША выхавальніцы таемна ладзілі дзіцячыя баі на тэрыторыі дзіцячага садка
Паводле інфармацыі тэлеканала Fox News, выхавальніцы такім чынам «каралі дзяцей за неслухмянасць і дабіваліся, каб тыя лепш слухаліся». Справай занялася паліцыя.
12.11.2023 / 00:41
Дзве выхавальніцы Эрыка Джонс і Серэна Колдуэл, якія арганізоўвалі баі ў дзіцячым садку. Фота: Newberry County Sheriff’s Office
Паліцыя амерыканскага штата Паўднёвая Караліна арыштавала дзвюх выхавальніц мясцовага дзіцячага садка, якія на тэрыторыі ўстановы ладзілі дзіцячыя баі, перадае тэлеканал Fox News.
Як паведаміла паліцыя, 27-гадовая Эрыка Джонс і 56-гадовая Сэрэна Колдуэл падчас сваёй працы ў дзіцячым садку прымушалі выхаванцаў тузаць, цягаць і біць адно аднаго. Рабілася гэта нібыта ў якасці пакарання за непаслухмянасць, «каб дзеці лепш слухаліся».
Усяго ў бойках прымушалі ўдзельнічаць 14 дзяцей узростам ад 3 да 4 гадоў.
«Бацька адной з ахвяр даў паказанні, што яго дзіцяці загадвалі некалькі разоў біць іншага выхаванца. Я не ведаю, чым думалі гэтыя дзве выхавальніцы і навошта гэта было рабіць. Гэта проста найагіднейшы ўчынак», — заявіў шэрыф мясцовай паліцыі Лі Фостэр.
Ён дадаў, што пацярпелыя дзеці не атрымалі сур'ёзных фізічных траўмаў, аднак ім нанесеная велізарная псіхалагічная шкода.
Арыштаваным выхавацелькам выстаўленыя абвінавачанні па 14-15 пунктах «аб незаконным абыходжанні з дзецьмі і схіленні непаўналетніх да ўчынення злачынстваў».
Чытайце таксама:
«Малінавая Лада». 83-гадовы кампазітар Ханок спяваў дзецям рускую папсу ВІДЭА