Карты яшчэ аднаго беларускага банка зноў будуць працаваць за мяжой
Карты Visa беларускага Банка РРБ зноў працуюць за мяжой — імі можна расплачвацца ў любой краіне свету, дзе дзейнічае гэтая плацежная сістэма, паведаміла прэс-служба банка.
13.11.2023 / 17:07
Акрамя звычайных плацяжоў і зняцця наяўных, кліенты банка таксама могуць аплачваць картамі Visa пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах.
Раней працу плацежных карт Visa Банка РРБ абмежавалі адразу пасля пачатку поўнамаштабных ваенных дзеянняў ва Украіне.
Раней аб аднаўленні працы за мяжой сваіх картаў аплатнай сістэмы Mastercard паведаміў Тэхнабанк.
Чытайце таксама:
Банкаўскія карткі для паездак за мяжу. Што прапануюць беларускія банкі
Беларусбанк павялічыў ліміты па некаторых аперацыях
Колькі грошай захоўвае беларус у банках і што адбываецца з банкаўскімі ўкладамі