Здымак беларускага навукоўца стаў ФОТА дня на сайце NASA
На сайце Нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы ЗША (NASA) кожны дзень з'яўляецца арыгінальнае і прыгожае фота зорнага неба. Фота дня за 13 лістапада належыць беларускаму навукоўцу Дзмітрыю Канановічу.
14.11.2023 / 20:11
Фота: apod.nasa.gov
У аб'ектыў Канановіча патрапіла галактыка Андрамеды над Швейцарскімі Альпамі.
«Вы калі-небудзь бачылі галактыку Андрамеды? Хоць няўзброеным вокам M31 здаецца слабой і расплывістай плямай, святлу, якое вы бачыце, будзе больш за два мільёны гадоў, што робіць яго, верагодна, самай старой крыніцай святла, якую вы калі-небудзь бачылі непасрэдна. На прадстаўленым здымку была захаваная Андрамеда непасрэдна перад тым, як яна схавалася за швейцарскімі Альпамі ў пачатку мінулага года», — гаворыцца ў падрыхтаваным аўтарам фотаапісанні.
Чытайце таксама:
Беларуску адправілі ў гадавы палёт на Месяц. Але ёсць нюанс
Памёр астранаўт Фрэнк Борман, які першым абляцеў вакол Месяца
NASA апублікавала здымкі месца падзення расійскай станцыі на Месяцы