Сі Цзіньпін упершыню за шэсць гадоў прыбыў у ЗША
Ён з'явіцца на эканамічным саміце АТЭС у Сан-Францыска і сустрэнецца з Джо Байдэнам. ЗША спадзяюцца на змякчэнне напружанасці ў адносінах краін.
15.11.2023 / 07:46
Лідары дзвюх дзяржаў абмяркуюць пытанні двухбаковых адносін ЗША і Кітая, важнасць падтрымання адкрытых каналаў сувязі, а таксама шэраг рэгіянальных і глабальных праблем.
Сустрэча адбудзецца ў рамках саміту краін Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС). Мерапрыемства адбудзецца ў Сан-Францыска з 11 па 17 лістапада.
На мінулым тыдні МЗС КНР пацвердзіла візіт Сі ў ЗША для ўдзелу ў кітайска-амерыканскіх перамовах.
Таксама будзе абмеркавана вайна ва Украіне.
Апошні раз Сі Цзіньпін быў у ЗША з візітам у 2017 годзе. Папярэдняя сустрэча Сі і Байдэна адбылася год таму на Балі, у рамках саміту «Вялікай дваццаткі».