«Хопіць прапаноўваць мне сэкс, я жанаты». Беларускі твітар абмяркоўвае сэкс з сябрамі і правярае адну тэорыю

Усё пачалося з твіта Юрыя Сатаноўскага, ваяра Палка Каліноўскага. Беларус падзяліўся, па яго словах, інсайтам ад псіхатэрапеўта датычна сэксу з сябрамі. Твіт набраў больш за 32 тысячы праглядаў і дзясяткі водгукаў, і вось што пішуць людзі.

15.11.2023 / 16:23

Фота: pexels.com

У твіце Сатаноўскі напісаў: «Яшчэ адзін інсайд (правільна пісаць інсайт, то-бок азарэнне. — «НН») ад тэрапеўта: дзяўчатам, каторыя вераць у сяброўства з хлопцамі. Запрапануйце свайму сябру сэкс. І вы ўбачыце, сябр гэта ці проста пачакун».

У каментарах з'явіўся водгук ад жанчыны, якая паслухалася парады:

«Запрапанавала. Сказаў, што мы брацюні і не трэба наша сяброўства зневажаць гэтым багабрыдкім сэксам! Ну, у ім я і не сумнявалася — сто год ужо разам. Сябрам-геям і мужу найлепшай сяброўкі таксама дарэмна прапаноўваць, я так думаю)»

Багата карыстальнікаў абурыліся тым, што псіхатэрапеўт дазваляе сабе рабіць кліенту такія парады. Былі і сумненні ў кваліфікацыі спецыяліста, да якога звяртаецца Юрый:

«Нейкая дзіўная парада ад псіхолага, імхо. Я і так ведаю, што мой сябар, з якім сябруем амаль 15 год, мне на гэтае адкажа, і ўпэўнена, што гэта можа сапсаваць мне адносіны як мінімум з яго жонкай. У чым сэнс гэтай маніпуляцыі?»

«Такога тэрапеўта самога б на тэрапію».

«А гэта дакладна тэрапеўт? Бо падобна на парады псэўдапсіхолагаў з інсты».

«Гані свайго тэрапеўта пугай».

«У «тэрапэўта» дыплом, напэўна, куплены ў пераходзе маскоўскага метро».

Знайшліся і тыя карыстальнікі, хто падтрымаў ідэю тэрапеўта. Праўда, яны аказаліся ў меншасці:

«Я даўным даўно так кажу. Але тут трэба не ў лоб, а нібы само сабой».

«У сяброўства паміж дзяўчынай і хлопцам чамусьці вераць толькі дзяўчаты)))»

Абмеркаванне сэксу з сябрамі выйшла за межы паста Сатаноўскага. Міма тэмы не прайшоў комік Міхась Ільін, вядомы сваімі жартамі ў сеціве:

«Спаць з «сябрам» — гэта жахліва. Толькі ўявіце: прачынаешся, а побач — Анатоль Ярмоленка».

На скрыне — кадр з серыяла «Сябры»

Адзначыўся і іншы вядомы блогер па мянушцы Джыпсінкоў:

«Галоўнае, старайцеся не спаць з сябрамі 2 тыдні без матраца з уключаным святлом і шмонам кожныя 2 гадзіны. Пра астатняе можна дамовіцца».

І яшчэ некалькі трапных каментароў на тэму, якая хвалюе сёння беларускі Х (былы твітар):

«Дарэчы, мы з тэрапеўткай забіліся, што я не буду займацца сэксам 6 месяцаў. У мяне так сяброў зусім не застанецца».

«Наспяцца з сябрамі, а потым павыходзяць на вуліцы на масавыя хаджэнні, мдаааа».

«Дарагія сябры, хопіць прапаноўваць мне сэкс, я жанаты, так што ўсё адно не пагаджуся».

«Быў у мяне сябар, з якім мы рука аб руку прайшлі 5 гадоў універа, і шмат разоў спалі ў адным ложку, але гэта сапраўды было сяброўства і проста сон, таму што калі ты адэкватны чалавек, ты не будзеш успрымаць любога, хто ляжа да цябе ў ложак, як сэксуальны аб'ект».

Муж Ціманоўскай хутка знайшоў ёй замену. Гэта гарачая ўкраінка, што любіць ню-фота і ненавідзіць Пуціна

«Каб дзеці не смяяліся, ведаючы больш, чым мы». Беларусы расказалі пра сваё палавое выхаванне і першы сэкс

Псіхолаг назвала рысы партнёра, небяспечныя для адносінаў

Вера Белацаркоўская